Больш як 250 жыхароў Гомельскай вобласці былі затрыманыя з пачатку 2025 года ў межах справы «Беларускага Гаюна», паведамляе «Флагшток».
Гэта адбылося пасля таго, як сілавікі атрымалі базу карыстальнікаў, якія дасылалі гэтай маніторынгавай суполцы паведамленні пра перамяшчэнні расійскіх войск па тэрыторыі Беларусі падчас нападу на Украіну.
Афіцыйнай інфармацыі аб колькасці затрыманых няма, але прыкладную лічбу вызначылі ў «Флагштоку», звярнуўшыся да сяброў і блізкіх фігурантаў.
Некаторыя даведаліся выпадкова, што па крымінальным артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» затрымана больш за 250 чалавек з Гомельскай вобласці, якія адпраўлялі паведамленні «Гаюну».
Акрамя таго, у спісах на затрыманне могуць знаходзіцца ўвогуле больш за 1 тыс. чалавек. Сілавікі праводзяць затрыманні па чарзе.
«Бяруць вялікімі партыямі – аформілі, паехалі за новымі», – патлумачыў адзін суразмоўца.
вс