Па 5% міжнародных пералётаў расіян гэтым летам прыпадае на Беларусь і Азербайджан – гэта 7–8 месца па папулярнасці ў грамадзян Расіі за названы перыяд. Такія даныя ўтрымліваюцца ў апублікаваным ТАСС даследаванні анлайн-сэрвісу для куплі авіябілетаў «Авіясэйлс», паведамляе «Позірк».
Самым папулярным месцам прызначэння для расіян, якія вандруюць па паветры, гэтым летам з вялікім адрывам з’яўляецца Узбекістан – 21% міжнародных пералётаў.
Далей ідуць Турцыя (11%), Арменія (10%), Грузія, Кыргызстан і Таджыкістан (па 6%).
Першую дзясятку замкнулі Казахстан (4%) і Кітай (3%), а ўсяго расіяне ўлетку 2025 года адправіліся на самалёце ў 159 краін, адзначаецца ў даследаванні.
Паводле звестак сэрвісу, сярэдняя працягласць падарожжа расіян за мяжу гэтым летам склала 12 дзён, а больш за два тыдні турысты адпачывалі ў Японіі, Чарнагорыі і на Шры-Ланцы.
У сакавіку гэтага года профільны расійскі анлайн-сэрвіс «Туту» паведамляў, што ў 2024 годзе назіраўся «рэзкі рост турыстычнага патоку з Расіі ў Беларусь», які павялічыўся на 32% у параўнанні з 2023 годам.
вс