Падчас другой вайны ў Карабаху ў 2023 годзе азербайджанскае войска выкарыстала супраць армянскіх дронаў сістэму СПА прыватнага беларускага вытворцы зброі «Тэтраэдр», паведамляе Цэнтр па даследаванні карупцыі і аргзлачыннасці (OCCRP) і яго партнэры: выданьне Hetq у Армэніі і Buro Media.
Ім удалося атрымаць файлы электроннай перапіскі Tetraedr і яе ўнутраныя справаздачы, з якіх вынікае, што кампанія прадала Баку абсталяванне і паслугі, якія дазволілі Азербайджану мадэрнізаваць свае сістэмы СПА, піша Настоящее время.
Раней выданне Politico пісала са спасылкай на ўцечку дыпламатычных і ваенных дакументаў беларускага боку, што ваенная дапамога Азербайджана з боку Мінска ў канфлікце ў Карабаху ўключала ў сябе мадэрнізацыю старога артылерыйскага ўзбраення, а таксама пастаўку новага абсталявання, якое выкарыстоўваецца для радыёэлектроннай барацьбы і беспілотнікаў. Аднак, што гэта было за абсталяванне, не паведамлялася.
Згодна з карпаратыўнымі дакументамі, Tetraedr заключыў не менш як 16 кантрактаў з азербайджанскім войскам. У іх ліку два кантракты на агульную суму больш як $13 млн на рамонт, абслугоўванне і падтрымку сістэм «Пячора-2ТМ». Яны былі падпісаныя неўзабаве пасля візіту міністра абароны Азербайджане Закіра Гасанава ў Мінск у кастрычніку 2017 года.
У адной з унутраных справаздач Tetraedr гаворыцца, што набытая Азербайджанам сістэма СПА «актыўна выкарыстоўвалася» для знішчэння армянскіх беспілотнікаў падчас шасцітыднёвага карабахскага канфлікту ў 2023 годзе. У справаздачы таксама пазначана, што зенітна-ракетныя комплексы «Пячора-2ТМ» гэтай кампаніі збілі 11 беспілотных лятальных апаратаў.
Інфармацыя аб выкарыстанні беларускай зброі адчувальная для Арменіі, паколькі Беларусь фармальна з’яўляецца яе саюзнікам: абедзве краіны былі чальцамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), якую ўзначальвае Расія, нагадвае «Свабода». Аднак у лютым 2024 года, якраз пасля вайны ў Карабаху, Пашыньян заявіў аб замарозцы ўдзелу Арменіі ў працы АДКБ, растлумачыўшы, што арганізацыя «стварае пагрозы бяспецы Арменіі, яе далейшаму існаванню, суверэнітэту і дзяржаўнасці». Летам 2025 года Пашыньян пацвердзіў, што лічыць больш верагодным выхад краіны з АДКБ, чым разблакіроўку ўдзелу ў ёй.
Тэрытарыяльная спрэчка паміж Арменіяй і Азербайджанам наконт Нагорнага Карабаха доўжылася з канца 1980-х гадоў. Краіны вялі праз яго дзве буйныя войны. 19 верасня 2023 года Азербайджан пачаў новую «антытэрарыстычную аперацыю» ў раёнах Карабаха, населеных этнічнымі армянамі: яна хутка скончылася капітуляцыяй уладаў самаабвешчанай рэспублікі.
аз