Як піша «Віцебская Вясна», з шасці чалавек некаторых з іх асудзілі па адміністрацыйных справах, а некаторых — па крымінальных.
Па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмізму) былі асуджаны Юрый Каравацкі з Паставаў, Чэслаў Шавардак з Докшыцкага раёна, а таксама віцяблянін Генадзь Анікееў.
Уладзіміра Лісіцу, 57-гадовага жыхара Лёзненшчыны, асудзілі за «абразу Лукашэнкі». Яму прызначылі 3 гады калоніі, штраф памерам 7400 рублёў, а таксама каменсацыю маральнай шкоды генпракурору Шведу і наваполацкаму дэпутату Мядзведскаму — па 3 000 рублёў кожнаму.
58-гатовы Сцяпан Рогацень з вёскі Запруддзе Глыбоцкага раёна быў асуджаны на некалькі гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах.
У «экстрэмісцкі пералік» на сайце МУС нядаўна ўключаны і 56-гадовы віцяблянін Андрэй Матусенка, раней узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Зараз ён адбывае тэрмін за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
яс