Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская запісала зварот да беларусаў да 1 верасня. Яна нагадала, што нават пад ціскам сістэмы, з якім у школах сутыкаюцца настаўнікі і вучні, застаюцца рэчы, якія сістэме непадуладныя: адданасць настаўнікаў, любоў бацькоў і жаданне дзяцей вучыцца і марыць.
«Школа – своеасаблівае люстэрка краіны. Калі ў ёй ёсць месца для свабоды і павагі, то і краіна дыхае вольна. Сёння ў беларускіх школах усё падлічана і кантралюецца да дробязяў, а сістэма патрабуе маўчаць і выконваць наказы зверху.
Але ёсць тое, што не пад сілу забараніць ніякай уладзе, – сказала Святлана Ціханоўская. – Гэта адданасць настаўнікаў, якія, нягледзячы на працу нібыта ў падполлі, працягваюць адкрываць дзецям свет. Гэта любоў бацькоў да сваіх дзяцей – тая сіла, што штурхае нас шукаць лепшыя падручнікі, лепшых рэпетытараў, лепшыя адказы на дзіцячыя пытанні. Гэта жаданне дзяцей вучыцца, адкрываць новае і ісці да сваіх мараў – нават тады, калі сістэма кажа ім марыць менш.
З новым навучальным годам, дарагія! І хай гэты шлях вядзе да свабоды і новых адкрыццяў!».
1 верасня ў школах Беларусі прайшоў адзіны першы ўрок. Міністэрства адукацыі прыслала настаўнікам метадычкі з планам уроку. Згодна з ім, урок прапагандысцкі, з акцэнтам на дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі. А ў некаторых школах дзеці ўвогуле пісалі лісты піянерам з будучыні.
вс