Беларуская Служба

Палітзняволеную, якую судзілі з братам Латушкі, не выпусцілі пасля заканчэння тэрміну. Завялі новую крымінальную справу

01.09.2025 16:11
У 2022 годзе жанчына атрымала 4 гады калоніі за «хуліганства» і «здзек з дзяржаўных сімвалаў».
Алена МаліноўскаяКрыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Палітзняволеную, якую судзілі з братам Латушкі, не выпусцілі пасля заканчэння тэрміну. Завялі новую крымінальную справу. Некалькі дзён таму Алена Маліноўская мела выйсці на волю пасля амаль 4 гадоў за кратамі. Але жанчыну проста з калоніі перавезлі пад варту ў Мінск, паведамляе «Наша Ніва».

Алену Маліноўскую затрымалі 31 студзеня 2022 года і асудзілі ў верасні таго ж года. Жанчына праходзіла па адной справе з яшчэ двума палітзняволенымі – Ліліяй Ананян і Анатолем Латушкам, стрыечным братам палітыка Паўла Латушкі.

Алена атрымала 4 гады калоніі за «хуліганства» і «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна малявала ў пад'ездах праз трафарэты герб «Пагоня» і спаліла дзяржаўны сцяг.

Некалькі дзён таму Алена мела выйсці на волю, але яе так і не выпусцілі. Як расказалі сябры Алены, жанчыну перавезлі ў Мінск, дзе завялі на яе новую крымінальную справу, у гэты раз па артыкуле 342-м – верагодна, па абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах.

Цяпер жанчына знаходзіцца пад вартай.

вс