Беларуская Служба

Беларусы, якія жывуць у Польшчы, пачалі атрымліваць паведамленні нібыта ад імя «Беларускага дома»

01.09.2025 17:42
«Гэта правакацыя беларускіх спецслужбаў. «Беларускі дом» не збірае інфармацыю пра рэпрэсаваных і тым больш не вядзе камунікацыю праз сацыяльныя сеткі».
Здымак мае ілюстрацыйны характарTheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусы, якія пераехалі ў Польшчу, сталі атрымліваць паведамленні нібыта ад імя «Беларускага дома».

У ім гаворыцца, быццам бы гэта праект «Беларускага дома», накіраваны на папулярызацыю ведаў пра Польшчу. Адна з яго мэтаў – гэта збор інфармацыі пра тое, як Польшча пасля 2020 года дапамагла беларусам. Адрасатам прапануецца прыняць удзел у даследаванні і адказаць на пытанні. Інфармацыю абяцаюць апублікаваць у сацыяльных сетках арганізацыі.

Аднак у «Беларускім доме» назвалі гэта правакацыяй спецслужбаў з мэтай сабраць інфармацыю пра палітуцекачоў: «Гэта правакацыя беларускіх спецслужбаў. «Беларускі дом» не збірае інфармацыю пра рэпрэсаваных і тым больш не вядзе камунікацыю праз сацыяльныя сеткі», – сказаў выданню «Мост» кіраўнік грамадскай арганізацыі Алесь Зарэмбюк.

Арганізацыя заклікала беларусаў быць пільнымі, не перадаваць асабістыя звесткі ў адказ на сумнеўныя просьбы і паведамляць пра гэта праваабаронцам.

вс