У Віцебскай вобласці скончылася ўступная кампанія ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сёлета план прыёму ва ўстановах вышэйшай адукацыі вобласці на дзённую форму склаў 3 тыс. 25 чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту – 2 тыс. 593.
І нягледзячы на высокі конкурс па некаторых спецыяльнасцях, у цэлым універсітэты вобласці працягнулі тэндэнцыю мінулага году – зніжэнне конкурсу па спецыяльнасцях дзённай формы навучання.
На 100% план прыёму на навучанне за кошт сродкаў бюджэту змаглі выканаць толькі ў ВДУ імя П.М.Машэрава, Віцебскім тэхналагічным і медыцынскім універсітэтах. Дзве ВНУ вобласці не змаглі выканаць плану прыёму абітурыентаў – Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Віцебская ветэрынарная акадэмія. Апроч таго, нягледзячы на высокую зацікаўленасць з боку арганізацый-заказчыкаў, правалены мэтавы прыём у ССНУ: замест 1 тыс. 168 месцаў занята толькі 992 (або 85%).
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск