Беларуская Служба

Лісты ад «фэйкавага Ціханоўскага» атрымліваюць еўрапейскія палітыкі

03.09.2025 08:44
«Раней у Літве быў фэйкавыя ліст у пракуратуру, што нават пракуратура пачала расследаванне, прыняўшы ліст за сапраўдны».
Сяргей ЦіханоўскіFoto: Крыніца: YouTube „Краіна для жыцця"

Еўрапейскія палітыкі, чыноўнікі і дзяржаўныя органы атрымліваюць фэйкавыя лісты і допісы нібыта ад Сяргея Ціханоўскага, спасылаючыся на дарадцу Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, паведамляе euroradio

«Мы цяпер на міжнародным форуме у Бледзе. Аказалася, некаторым удзельнікам форуму пісаў «Ціханоўскі» з прапановамі супрацы. Раней у Літве быў фэйкавыя ліст у пракуратуру, што нават пракуратура пачала расследаванне, прыняўшы ліст за сапраўдны. Відавочна, цяпер гэбэ працуе па ўсіх франтах, і будзьце ўважлівыя», — заявіў Вячорка.

Палітык паказаў адно з такіх паведамленняў і звярнуў увагу на асаблівасці допісу: «Тут выдае як мінімум напісанне імя. Сяргей сябе падпісвае Sergey Tihanovski. Ну і тэма, стыль, і подпіс — выклікае адразу сумневы».

эж