Беларуская Служба

БПЦ Маскоўскага патрыярхату і Міністэрства інфармацыі Беларусі будуць разам умацоўваць «духоўныя каштоўнасці»

03.09.2025 13:15
Гэта прадугледжвае дамова, заключаная паміж Мінінфармацыі Беларусі і Беларускай праваслаўнай царквой Маскоўскага патрыярхату.
Праваслаўная царква фота: _Alicja_/pixabay.com/CC0

Міністэрства інфармацыі Беларусі і Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату падпісалі дамову аб супрацы для ўмацавання «духоўных каштоўнасцяў», паведамляе «Свабода».

Як адзначаецца ў паведамленні Міністэрства інфармацыі, дакумент падпісалі ў межах экспедыцыі «Дарога да святыняў» у Мінскай духоўнай акадэміі. Подпісы паставілі міністр інфармацыі Марат Маркаў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін.

«Дамова накіраваная на ўмацаванне праваслаўных духоўных традыцыяў і маральных асноваў беларускага народу, падтрыманне міжканфесійнага дыялогу і стварэнне пляцоўкі для абмену досведам паміж СМІ ў духоўна-асветніцкай і культурных сферах. Паводле ўдзельнікаў, гэты крок дазволіць актывізаваць работу для захавання і папулярызацыі духоўнай спадчыны краіны», – адзначаецца ў паведамленні.

аз

Сёлета ў Гродзенскай вобласці зафіксавана 280 выпадкаў «распаўсюджвання экстрэмізму», летась было ў чатыры разы больш

29.08.2025 17:01
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі «амаль любое іншадумства таўруюць як «экстрэмізм» або «тэрарызм».