Беларускі ПЭН назваў намінантаў, што ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча, якая на працягу амаль трыццаці гадоў адзначае перадусім публіцыстычную дзейнасць. З нядаўняга часу – не толькі ў кніжным, але ў іншых розных фарматах. Сёлета ў кароткім спісе 7 намінантаў, паведамляе Bellit.info.
1. «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
2. «Фeмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае даследаванне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»);
3. «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»);
4. «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);
5. Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» – праваабарончы цэнтр «Вясна»
6. «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»);
7. «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»).
Сёлета статутам прэміі былі пералічаныя формы, што могуць браць удзел у конкурсе. Прэмія ўручаецца не толькі за кнігі, але і за іншыя фарматы творчага выказвання: публіцыстыку, падкасты, дакументальнае кіно, відэапраекты.
Мэта застаецца нязменнай – ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і адзначэнне найлепшых твораў, прысвечаных актуальным праблемам сучаснасці, тлумачаць арганізатары з Беларускага ПЭНа.
аз