Беларуская Служба

Прапагандысты заявілі пра затрыманне ў Лепелі «польскага шпіёна»

04.09.2025 15:52
Падрабязнасці абяцаюць раскрыць пазней.
  .
Скрыншот з відэа. "Наша Ніва"
Дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў Лепелі затрымалі чалавека, якога назвалі «польскім шпіёнам».
Паводле афіцыйнай версіі, у затрыманага знайшлі «сакрэтныя дакументы», а дзейнічаў ён нібыта разам з «здраднікам Радзімы».

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі беларускай контрразведкі. Іншыя падрабязнасці крымінальнай справы паабяцалі раскрыць пазней.


Крыніца: «Наша Ніва»

нг