Беларуская Служба

Фінскія памежнікі дапамогуць латышам ахоўваць мяжу з Беларуссю

05.09.2025 18:31
Памежнікі будуць выконваць у Латвіі падобныя задачы, як і ў сябе дома.
Латвійская мяжаКрыніца: facebook.com/rs.gov.lv

Фінляндыя накіроўвае сваіх памежнікаў у Латвію, каб дапамагчы стрымліваць нелегальных мігрантаў з Беларусі. Пра гэта 5 верасня паведаміла Памежная служба краіны. Падраздзяленне будзе знаходзіцца ў Латвіі да 22 верасня па просьбе Рыгі, піша «Наша Ніва».

Фіны адзначаюць, што ціск на латвійска-беларускую мяжу ад пачатку 2025 года істотна ўзмацніўся. Памежнікі будуць выконваць у Латвіі падобныя задачы, як і ў сябе дома. Акрамя Фінляндыі, дапамогу Латвіі прапанавалі таксама Эстонія і Літва.

У 2023 годзе Фінляндыя закрыла сваю мяжу з Расіяй, абвінаваціўшы Маскву ў мэтанакіраванай арганізацыі міграцыйнага патоку з Азіі і Афрыкі.

вс