Зніклага ў Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста Івана Сукача знайшлі мёртвым, піша Наша Ніва са спасылкай на паведамленне галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.
Цела хлопца знойдзена ў раёне вадаспаду на вышыні 2,8 тыс. м. Яго эвакуіравалі.
Хлопец не выходзіў на сувязь з 3 верасня. Вядома, што беларус не зарэгістраваў свой паход. Ён планаваў уздым на гару Тэрскалак вышынёй 3,8 тысячы метраў.
нг