Беларуская Служба

У «справе Гаюна» затрыманыя і змешчаныя пад варту больш за 60 чалавек, паведамілі праваабаронцы

08.09.2025 09:30
Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманні ў справе працягваюцца.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», на якія спасылаецца «Свабода», у Беларусі дагэтуль працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну» – апошнія з іх адбыліся на мінулым тыдні.

Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых – мужчыны.

Праваабаронцам вядома пра шэраг судовых працэсаў у гэтай справе – фігурантам прызначаюць пакаранні ад «хіміі» да калоніі. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрымання пад вартай на некалькі месяцаў.

Праваабаронцы маюць інфармацыю пра як мінімум 61 пацверджанага фігуранта «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна большая – гаворка ідзе нават пра 1000 чалавек.

Нагадваем, Тэлеграм-ініцыятыва займалася збіраннем звестак пра перамяшчэнне расійскіх войскаў. Звесткі дапамагалі ўкраіснкаму боку арыентавацца ў становішчы і ацэньваць пагрозы.

Пра тое, што сілавікі маюць доступ да базы кантактаў маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», стала вядома на пачатку лютага. Кіраўнік праекту Антон Матолька публічна прызнаў факт узлому і праз два дні пасля гэтага заявіў аб спыненні працы «Гаюна».

З таго часу праект, які стаў важнай крыніцай інфармацыі для беларускіх, украінскіх і міжнародных СМІ, больш не публікуе звестак аб дзеяннях расійскіх і беларускіх вайскоўцаў.

аз

Сёлета ў Гродзенскай вобласці зафіксавана 280 выпадкаў «распаўсюджвання экстрэмізму», летась было ў чатыры разы больш

29.08.2025 17:01
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі «амаль любое іншадумства таўруюць як «экстрэмізм» або «тэрарызм».

Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка выйшаў з СІЗА, атрымаўшы хатнюю хімію

29.08.2025 18:01
51-гадовага інтэлектуала асудзілі за ўдзел у пратэстах.