Беларуская Служба

Першыя перавозчыкі заявілі пра адмену рэйсаў у Польшчу

09.09.2025 17:02
Польшча зачыніць усе межы з Беларуссю.
  ()
Мяжа Польшчы (ілюстрацыя)Фота: Беларуская служба Польскага радыё, radyjo.net

Перавозчыкі гавораць, што чакаюць афіцыйных пацверджанняў. Больш зразумелай сітуацыя стане ў сераду, 10 верасня. Пакуль жа перавозчык Intercars анансаваў, што ў сувязі з навіной аб закрыцці мяжы з польскага боку папярэдне да 16 верасня апошнія рэйсы адправяцца з Беларусі ў Варшаву 10 верасня ў 20:30, а з Варшавы ў Беларусь – 11 верасня ў 15:40 і 17:00. Пасажыраў, у якіх квіткі на пазнейшыя даты, просяць звязацца са службай падтрымкі Intercars для пераносу квіткоў на больш раннія выезды, паведамляе выданне Office Life.

Прадстаўнікі сэрвісу «Атлас Бас» таксама распавялі Office Life, што перавозчыкі прыпыняюць рэйсы ў Польшчу. У прыватнасці, зняты аўтобусы Гомель-Познань на 10,11 і 12 верасня, а таксама Познань-Гомель на 12,13 і 14 верасня. Аўтобусны парк Маладзечна адмяніў рэйсы ў Варшаву з 10 па 19 верасня і ў зваротным напрамку. Усім пасажырам, якія купілі білеты на гэтыя рэйсы праз сэрвіс «Атлас» цалкам вернуць кошт білетаў.

Аб адмене рэйсаў у Польшчу на нявызначаны тэрмін паведамляе і «Мінсктранс».

Польшча зачыніць усе межы з Беларуссю. Улады краіны паведамілі, што прычына – бяспека. На тэрыторыі Беларусі з 12 па 16 верасня пройдуць вучэнні «Захад». Пра тое, што закрыццё межаў будзе працягвацца да канца вучэнняў, заяўлена не было.

Office Life/ав