Беларуская Служба

Лукашэнка вызваліў 52 палітвязняў

11.09.2025 13:49
Сярод вызваленых таксама двое палякаў, двое немцаў, двое латышоў, шасцёра літоўцаў, француз і брытанец.
11 ,
11 верасня, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам КоўламFoto: https://t.me/pul_1/18219

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абвясціў, што Беларусь вызваліла 52 палітычных зняволеных, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы, паведаміла Наша Ніва.

Сярод вызваленых таксама двое палякаў, двое немцаў, двое латышоў, француз і брытанец. Гэта дзеячы апазыцыі, журналісты, удзельнікі пратэстаў.

«Тое, што адбылося, — гэта велізарны дыпламатычны поспех для Амерыкі і ўсіх нас», — сказаў Наўседа.

Першым чалавекам, пра вызваленне якога стала сёння вядома, — Алена Раманаўскене з санаторыя «Беларусь» у Друскеніках.

Яна была загадчыцай маркетынгавай службы санаторыя. Яе абвінавачвалі ў шпіянажы і асудзілі на 6 гадоў.

Сёння, 11 верасня, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам. На сустрэчы Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў».

Мінулы раз пасля сустрэчы з Кітам Келагам 21 чэрвеня былі вызваленыя 14 палітвязняў на чале з Сяргеем Ціханоўскім.

яс