Беларуская Служба

ЗША знялі санкцыі з «Белавія». Ці заходнія самалёты зноў паляцяць у Беларусь?

11.09.2025 14:43
Аднак рашэнне Вашынгтона не азначае вяртання заходніх авіякампаній у Беларусь.
  .
Самалёт беларускай авіякампаніі.Foto: Фота: Vladimir Zhupanenko/Shutterstock

Злучаныя Штаты 11 верасня афіцыйна знялі санкцыі з нацыянальнага авіяперавозчыка Беларусі — кампаніі «Белавія». Пра гэта заявіў прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коул падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аднак рашэнне Вашынгтона не азначае вяртання заходніх авіякампаній у Беларусь — адзначае выданне «Зеркало». Санкцыі Еўрапейскага саюза і Вялікабрытаніі працягваюць дзейнічаць, таму еўрапейскія перавозчыкі не адновяць палёты ў беларускія гарады. «Белавія» таксама не зможа лётаць у Еўропу.

Санкцыі супраць «Белавія» ўвялі ў 2021 годзе пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце. У наступныя гады кампанію адключылі ад міжнародных сістэм разлікаў, унеслі ў спіс санкцыйных кампаній, а яе флот быў вымушаны скараціцца амаль удвая. Сёння ў «Белавія» засталося толькі 14 самалётаў.

Такім чынам, хаця ЗША і знялі свае абмежаванні, беларуская авіякампанія па-ранейшаму не мае магчымасці вярнуцца на заходні рынак.

нг