Мужчынская зборная Беларусі па пляжным футболе стане бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі — 2025, не выходзячы на поле. У паядынку за трэцяе месца беларусы мусілі сустрэцца са зборнай Украіны. Але сапернік вырашыў байкатаваць матч.
«Сапернікам зборнай Украіны ў матчы за 3-е месца павінна стаць каманда, якая прадстаўляе краіну з самаабвешчаным прэзідэнтам (гэтая каманда прайграла Іспаніі з лікам 3:6 у іншым паўфінале). Аднак зборная Украіны будзе байкатаваць гэты матч, бо Беларусь — пешка тэрарыстычнай краіны», — паведаміла прэс-служба асацыяцыі пляжнага футбола Украіны.
Такім чынам, украінцы займаюць 4-е месца ў Еўралізе-2025.
У фінальным матчы галоўны трафей будзе разыграны паміж Італіяй і Іспаніяй.
Крынціа: Наша Ніва
нг