Беларуская Служба

Лукашэнка: Беларусь не мае дачынення да дронаў, што залятаюць у Польшчу або Літву

16.09.2025 12:50
«Усё, што залятае ў Польшчу, Літву – мы не маем да гэтага ніякага дачынення», – сказаў дыктатар.
Аляксандр ЛукашэнкаDrop of Light/shutterstock

Аляксандр Лукашэнка сёння на ўручэнні дзяржаўных узнагарод заявіў, што дроны, выяўленыя апошнім часам на тэрыторыі Польшчы і Літвы, якія мяжуюць з Беларуссю, не звязаныя з Мінскам, паведамляе «Наша Ніва».

«Усё, што залятае ў Польшчу, Літву – мы не маем да гэтага ніякага дачынення», – сказаў дыктатар.

«Калі яны завылі пасля таго, як мы збілі палову беспілотнікаў, не ведаючы, чые яны, якія… Збілі – і ўсё. Некалькі штук мы не змаглі знішчыць. Мы выдаткавалі велізарныя сродкі, каб знішчыць гэтыя беспілотнікі, якія ляцелі не да нас – ляцелі ў Польшчу. І ім паведамілі, колькі, куды ляціць беспілотнікаў. Мы таксама не ведалі, чые яны: «Рабіце!» Яны гэта прызнаюць. Тым не менш шкодзяць. Значыць, у іх ёсць нейкія намеры. Мы павінны іх разгадваць. Мы іх разгадалі. І павінны гэтаму супрацьстаяць. Нікому нічога не тлумачачы», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

10 верасня на небе над Польшчай былі зафіксаваныя больш за 20 беспілотнікаў, некалькі дронаў былі збітыя з удзелам авіяцыі Польшчы і НАТА.

аз

Расійскага пасла выклікалі ў МЗС Вялікабрытаніі з-за парушэння паветранай прасторы Польшчы

15.09.2025 16:02
Вялікабрытанія – чарговая краіна НАТА, якая выклікала расійскага пасла пасла правакацыі супраць Польшчы.