Беларуская Служба

Amnesty International назвала сітуацыю са Статкевічам «гвалтоўным знікненнем»

16.09.2025 14:01
Паводле арганізацыі, беларускія ўлады павінны спыніць выкарыстоўваць палітзняволеных, у якасці разменных манет на міжнароднай арэне.
Amnesty International
Amnesty International Foto: By The logo may be obtained from Amnesty International., Fair use, https://en.wikipedia.org/w/index.php?curid=58687938

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International занепакоеная лёсам палітзняволенага Мікалая Статкевіча, які гвалтоўна знік пасля вызваленага з калоніі, паведамляе «Свабода».

Рэагуючы на адмову беларускіх уладаў раскрыць лёс і месцазнаходжанне апазіцыйнага палітыка, які пасля вызвалення з турмы, вырашыў застацца ў Беларусі, Марыя Гур’ева, старшы супрацоўнік Amnesty International, заявіла:

«Пастаянная адсутнасць інфармацыі пра лёс і месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча выклікае глыбокую занепакоенасць(…) Гэта выклікала асцярогі, што беларускія ўлады вярнулі яго ў турму. Для гэтага ёсць зразумелы і просты тэрмін: гвалтоўнае знікненне. Месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча павінна быць неадкладна раскрытае, яго бяспека гарантаваная, а яго далейшае ўтрыманне пад вартай павінна быць спыненае», – гаворыцца ў заяве Amnesty International.

Паводле арганізацыі, «беларускія ўлады павінны спыніць выкарыстоўваць людзей, зняволеных па палітычных матывах, у якасці разменных манет на міжнароднай арэне».

аз

Партыя «Народная Грамада» патрабуе рэакцыі міжнароднай супольнасці на знікненне ейнага старшыні Мікалая Статкевіча (Абноўлена)

15.09.2025 08:40
Вядома, што Мікалай Статкевіч не пакінуў Рэспубліку Беларусь, але і дадому ён не вярнуўся, б’е трывогу «Народная Грамада».