Дзмітрый Семчанка з сямёй пераехаў у Варшаву.
«Цяпер мая сямʼя вымушана развітацца з Беларуссю. Спачатку я хацеў напісаць «пакідае«, але мы ніколі яе не пакінем, бо, як сказаў наш класік: «Кожны носіць сваё неба з сабой«. Ну, а мы трымаліся за родную зямлю, як маглі. За гэта давялося дорага заплаціць, але я адразу ведаў кошт, выбраны», – напісаў журналіст на сваёй старонцы ў Facebook.
Дзмітрый Семчанка таксама падкрэсліў, што з калоніі ён выйшаў з «воўчым білетам» – у Беларусі ён не мог купіць сім-карту, застрахавацца або адкрыць банкаўскі рахунак.
«Маўчу ўжо пра магчымасць вярнуцца ў PR-сферу і маркетынг, чым я займаўся да арышту», — напісаў журналіст.
У 2020-м пасля сфальсіфікаваных выбараў ён пакінуў тэлеканал і далучыўся да акцый пратэсту. Журналісту прысудзілі 15 сутак за ўдзел у акцыі, на якой ён прысутнічаў яшчэ ў якасці журналіста АНТ.
У верасні 2022 года Семчанку зноў арыштавалі і абвінавацілі ўжо ў «распальванні варожасці». На яго пачалі крымінальную справу, па якой журналісту прысудзілі тры гады калоніі. Ён цалкам адбыў увесь тэрмін.
У Беларусі ў зняволенні цяпер 27 супрацоўнікаў медыя.
вх