«У Глыбокім адмаўляюцца пацвердзіць, што Мікола Статкевіч у іх. Была на асабістым прыёме. «Адказ на зварот атрымаеце ў пісьмовым выглядзе ў 15-дзённы тэрмін», – напісала Марына Адамовіч у Facebook.
Мікола Статкевіч быў затрыманы ў траўні 2020 года і асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. Доўгі час яго ўтрымлівалі ў зняволенні без сувязі з роднымі, без доступу да паслуг адваката.
Палітык Мікола Статкевіч і яшчэ 51 чалавек былі вызваленыя 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам. Умовай вызвалення быў выезд за мяжу. Аднак ён адмовіўся пакідаць Беларусь і застаўся на беларуска-літоўскай мяжы. Праз некаторы час Статкевіча адвялі ў невядомым напрамку. Пра яго месцазнаходжанне нічога невядома некалькі дзён. Паводле крыніц «Нашай Нівы», палітыка вярнулі ў калонію ў Глыбокім.
Мікалаю Статкевічу вернуты статус палітзняволенага, паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».
вх