Беларуская Служба

У Беларусі ўзмацняюць адказнасць за грамадзянскія беспілотнікі – да крымінальнага пераследу

17.09.2025 16:01
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла папраўкі ў кодэксы, якія датычацца ўзмацнення адказнасці за выкарыстанне грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей.
Ілюстрацыя https://pixabay.com

Праектам дакумента прадугледжана крымінальная адказнасць за:

- увоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, захоўванне, абарот, выраб і эксплуатацыю грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) і авіямадэлей у парушэнне патрабаванняў заканадаўства, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні.

Адміністрацыйная адказнасць прадугледжана за:

- кіраванне грамадзянскім паветраным суднам, не зарэгістраваным у Дзяржаўным рэестры грамадзянскіх паветраных суднаў Рэспублікі Беларусь, або без наяўнасці бартавой дакументацыі, якая павінна знаходзіцца на борце паветранага судна пры выкананні палётаў, або кіраванне грамадзянскім паветраным суднам асобай, якая не мае права кіравання ім;

- парушэнне патрабаванняў па дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх БЛА.

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Юрый Марэцкі патлумачыў, што такія меры маюць на мэце «забеспячэнне нацыянальнай, грамадскай бяспекі і бяспекі палётаў».

belmarket.eu/вх