- Так, мы будзем вызваляць гэтых людзей паступова і спакойна, – сказаў палітык.
Ён падкрэсліў, што выходзіць на волю ў першую чаргу будуць тыя, чые кандыдатуры ўхваляць члены Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі па пытаннях учынення імі правапарушэнняў.
– А раптам Мукавозчык скажа: «[Гэты кандыдат на вызваленне] сволач сволаччу». Ну мы адступім і скажам: «Не». Як па гэтым Пачобуту і іншым…
Палітык таксама адзначыў, што за падзеі 2020 года больш за палову асуджаных «было ачумелых».
- Яны разумеюць гэта. Мы іх бачым ужо зараз. Ну што іх трымаць па 10-12 гадоў... – сказаў Лукашэнка.
Ён таксама з усмешкай распавёў удзельнікам сустрэчы, што амерыканцы, якія вялі з ім перамовы па вызваленні 52 вязняў беларускіх калоній, заявілі, што ён ім «напакасціў« і «ашукаў»:
- Я ім кажу: «Хлопцы, як падмануў». Я ж вам спісы ўсе падаў, усё іншае. Як падмануў?! А яны выявілі, што некаторым там тры месяцы засталося да вызвалення, некаторым паўгода і іншае. [Амерыканцы абурыліся:] «Дык чаго ён нам аддаў». Я кажу: «Каго бралі, таго аддаў», – пасмяяўся Лукашэнка.
Люстэрка/ав