Беларуская Служба

5 раз за кратамі адзначае дзень народзінаў нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі

25.09.2025 09:38
Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 63 гады.
  ,
«Я не баюся, хай яны баяцца» – выстава пра Алеся БяляцкагаЛ.Вялічка/radyjo.net

Сёння свой Дзень народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» сустракае свята ў калоніі, дзе адбывае дзесяцігадовы тэрмін. Лукашысты абвінавацілі Бяляцкага ў кантрабандзе і фінансаванні парушэння грамадскага парадку — праваабаронца не прызнаў віну ні па адным з артыкулаў. 14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі быў затрыманы. 

За гады сваёй дзейнасці праваабаронца адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў 2022 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта пяты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо восьмы, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл