Беларуская Служба

У Беларусі заблакавалі папулярную інтэрнэт-бібліятэку «Флібуста»

25.09.2025 14:43
На гэтым сайце можна бясплатна чытаць, спампоўваць, а таксама атрымліваць на электронную пошту папулярныя кнігі.
    -
У Беларусі заблакавалі папулярную інтэрнэт-бібліятэку «Флібуста»spring96.org/скрыншот

У Беларусі не дзейнічае папулярная інтэрнэт-бібліятэка «Флібуста». Калі заходзіць на сайт з тэрыторыі Беларусі, то карыстальнік убачыць інфармацыю, што сайт заблакаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі. Люстэркі сайта адкрываюцца ў Беларусі без праблем, паведамляе «Вясна».

Флібуста – бясплатная некамерцыйная анлайн-бібліятэка. На гэтым сайце можна бясплатна чытаць, спампоўваць, а таксама атрымліваць на электронную пошту большасць кніг, наяўных у бібліятэцы.

Рускамоўная, украінамоўная і беларускамоўная часткі даступныя для запампоўкі ўсім карыстальнікам.

аз

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

24.09.2025 17:10
Па звестках праваабаронцаў, мужчына адбываў пакаранне ў ВК № 15 у Магілёве і выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 года.