Беларуская Служба

Рашэнне Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборда на конт удзелу Беларусі і Расіі ў зімовых Алімпійскіх гульнях-2026 будзе абвешчанае ў кастрычніку

25.09.2025 17:45
Канчатковае рашэнне па гэтай справе, хутчэй за ўсё, будзе прынята на новай сустрэчы федэрацыі 21 кастрычніка.
Прэзідэнт Федэрацыі лыжнага спорту Нарвегіі Туве Мо Дзюрхаугfis-ski.com

У Цюрыху праходзіць восеньская сустрэча Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборда (Federation internationale de ski et de snowboard, FIS). Вялікія хваляванні выклікала тое, ці зробіць федэрацыя тое ж самае, што і Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), які адкрыў удзел Расіі і Беларусі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года пад нейтральным сцягам.

Як паведамляе NRK, на паседжанні праўлення ў сераду нічога не было вырашана.

«Гэта абмяркоўвалася. Вядома, ёсць розныя меркаванні, але няма ніякіх сумневаў у тым, за што выступаю я і Нарвегія», – кажа прэзідэнт лыжнай федэрацыі Тувэ Мо Дзюрхауг (Tove Moe Dyrhaug), які прысутнічае на сустрэчы ў Цюрыху.

Нарвежская лыжная асацыяцыя даўно дае зразумець, што не хоча бачыць расійскіх спартсменаў на старце ні ў Кубку свету, ні на міжнародных чэмпіянатах.

Канчатковае рашэнне па гэтай справе, хутчэй за ўсё, будзе прынята на новай сустрэчы 21 кастрычніка.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года.

аз

Асобным беларускім спартоўцам дазволяць удзел у Алімпіядзе-2026 у Італіі ў нейтральным статусе

20.09.2025 12:04
Такое рашэнне прыняў Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) на паседжанні ў Мілане 19 верасня.