Беларуская Служба

У Берліне праходзіць 12-ты Кангрэс даследчыкаў Беларусі – больш за 300 удзельнікаў

25.09.2025 16:38
Кангрэс даследчыкаў Беларусі – вялікае публічнае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае акадэмічных даследчыкаў у гуманітарных дысцыплінах, сёлета бяруць удзел больш за трыста чалавек.
   12-   .
У Берліне праходзіць 12-ты Кангрэс даследчыкаў Беларусі.Фота: Беларуская служба Польскага радыё

У праграме Кангрэса – абмеркаванне выклікаў геапалітыкі і бяспекі, адукацыі і навукі, даследаванні ў сферы грамадзянскай супольнасці, медыя, гісторыі і г.д.

Падчас дыскусіі пра праблемы акадэмічнага асяроддзя Філіп Шмэдэке, дырэктар офіса Science at risk, старшыня праўлення акадэмічнай сеткі Усходняй Еўропы звярнуў увагу на тое, як негатыўна на акадэмічную сферу ўплывае беларуская палітычная сітуацыя:

– Сітуацыя жахлівая! Чаму яна жахлівая? Бо нават з рэжымам Лукашэнкі да 2020-га, 2022га года былі акадэмічныя праграмы – акадэмічнага абмену, школ, нейкай падтрымкі. Але пасля пачатку вайны ва Украіне, пасля масавых рэпрэсій усё было «парэзана». Рашэнне было правільнае, бо навошта працаваць з дзяржаўнымі інстытутамі? Беларускія ўніверсітэты — важны актар рэпрэсій. 

Філіп Шмэдэке звярнуў увагу, што ў Еўропе няма сістэмнай акадэмічнай падтрымкі для Беларусі, што абумоўлена адсутнасцю глабальнай стратэгіі ў дачыненні да дзяржавы.

Кангрэс даследчыкаў Беларусі будзе доўжыцца тры дні, да 27 верасня.


Русціс Камунтавічус, старшыня арганізацыйнага камітэта Кангрэса, Універсітэт Вітаўта
Вялікага, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, Літва Русціс Камунтавічус, старшыня арганізацыйнага камітэта Кангрэса, Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, Літва
Русціс Камунтавічус, старшыня арганізацыйнага камітэта Кангрэса, Універсітэт Вітаўта
Вялікага, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і праф. Сюзанна Франк, кіраўнік дэпартамента ўсходнеславянскіх літаратур і культур, Універсітэт Гумбальта – Humboldt Universit't zu Berlin, каардынатар Кангрэса з нямецкага боку Русціс Камунтавічус, старшыня арганізацыйнага камітэта Кангрэса, Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і праф. Сюзанна Франк, кіраўнік дэпартамента ўсходнеславянскіх літаратур і культур, Універсітэт Гумбальта – Humboldt Universit't zu Berlin, каардынатар Кангрэса з нямецкага боку
.
Фота @icbs2021
. .

вх