Беларуская Служба

Ёсць ужо наступствы рашэння BYSOL аб тым, што Стрыжак застаецца ў праўленні фонду

26.09.2025 09:35
Фонд выключылі з МГФ.
 .
Андрэй Стрыжак.Фота: racyja.com

BYSOL выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду, пра гэта Еўрарадыё распавялі ў МГФ. Гэта наступства рашэння фонду пра тое, што Андрэй Стрыжак можа застацца як мінімум на 6 месяцаў

МГФ давёў сваё рашэнне фонду яшчэ ўчора, але сам BySOL пра выключэнне з арганізацыі не паведамляў.

МГФ быў створаны па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай ў Нарвегіі ў красавіку 2024-га, працу ён распачаў у кастрычніку таго ж года. Яго мэта — акумуляваць дапамогу розных краін на падтрымку экс-палітвязняў і іх сваякоў. Гэтыя грошы мусяць размяркоўвацца праз чальцоў арганізацыі. Чальцамі МГФ з'яўляюцца некалькі беларускіх фондаў, самымі буйнымі былі BySOL і ByHELP.

нг