Беларускі пісьменнік і адвакат Максім Знак стаў лаўрэатам узнагароды «Прэмія «За парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы», якую штогод уручае Чэшскі цэнтр Вацлава Гавела ў Нью-Ёрку.
Узнагарода адзначае пісьменнікаў і творцаў, якія праяўляюць мужнасць у абароне праўды і свабоды. Раней, у 2021 годзе, яе атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.
Прысутная на цырымоніі лідарка беларускіх дэмакратычных сід Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лёс Максіма Знака шмат у чым нагадвае шлях Вацлава Гавела, які таксама сядзеў за кратамі за смеласць «жыць у праўдзе».
— «Ушаноўваючы сёння Максіма, мы ўшаноўваем кожнага беларуса, які адмовіўся здацца. Кожнага пісьменніка, кожнага юрыста, кожнага журналіста, які абраў праўду замест камфорту. Мы ўшаноўваем усіх, хто працягвае парушаць ілжывую «цішыню» тыраніі».
Максім Знак застаецца ў рэжыме інкамунікада з лютага 2023 года.
Крыніца: Светлана Тихановская