Беларуская Служба

Адміністрацыя ЗША займаецца пытаннем вызвалення Алеся Бяляцкага

29.09.2025 08:33
На гэтым тыдні стала вядома, што Алесь Бяляцкі перанёс у зняволенні аперацыю.
  ,
«Я не баюся, хай яны баяцца» – выстава пра Алеся БяляцкагаЛ.Вялічка/radyjo.net

«Вельмі хутка». Так галоўны амерыканскі перамоўшчык з Лукашэнкам Джон Коўл адказаў на пытанне пра вызваленне нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, – паведамляе euroradio.

«Я гэтым займаюся!» – напісаў Коўл за гадзіну да гэтага, рэтвітнуўшы допіс НАУ.

На гэтым тыдні стала вядома, што Алесь Бяляцкі перанёс у зняволенні аперацыю.

У выданні нагадаваюць, што Джон Коўл – намеснік спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа генерала Кіта Келага. Ён ужо некалькі разоў быў у Мінску і кожны раз вывозіў у Літву групы палітвязняў. Ён распавядаў, што дзеля добрых стасункаў з Лукашэнкам нават піў з ім гарэлку.

эж