Як паведаміла выданне Katolik.life, нунцый хацеў сустрэцца і з другім асуджаным беларускім святаром ксяндзом Генрыхам Акалатовічам, які знаходзіцца ў той жа калоніі, што і айцец Анджэй.
Дыпламат Ватыкана архібіскуп Іньяцыё Чэфалья і біскуп Алег Буткевіч прыязджалі ў калонію ў Бабруйск, але там ім адмовілі ў спатканні са зняволенымі святарамі. Невядома, ці была папярэдняя дамоўленасць, што сустрэчу дазволяць.
Ксяндза Анджэя Юхневіча затрымалі 8 траўня 2024 году і асудзілі на 13 гадоў пазбаўлення волі ў красавіку 2025 года.
Пробашча касцёла ў Валожыне Генрыха Акалатовіча затрымалі ў лістападзе 2023 года і ў канцы 2024 года асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі нібыта за «здраду дзяржаве». 65-гадовы святар Генрых Акалатовіч перанёс інфаркт, яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Мужчына мае патрэбу ў медыцынскім назіранні і пастаянным прыёме лекаў. Вядома, што ў святара дрэннае самаадчуванне.
Абодва святары сваёй віны не прызналі.
вх