Беларуская Служба

Расія хоча істотна павялічыць імпарт бензіну з Беларусі

01.10.2025 18:31
Нарасціць у кастрычніку пастаўкі беларускага бензіну ў Расію да 300 тыс. тон у меся.
ЗапраўкаShutterstock/Studio113

Аб'ём паставак беларускага паліва ў Расію ў верасні ацэньваецца ў 45 тыс. тон.

Нарасціць у кастрычніку пастаўкі беларускага бензіну ў Расію да 300 тыс. тон у месяц прапанаваў віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак прэм'ер-міністру Расіі Міхаілу Мішусціну, піша расійскае выданне «Коммерсант». 

Мера прапануецца «для падтрымкі ўнутранага паліўнага рынку ва ўмовах падзення вытворчасці і недахопу бензіну ў некаторых рэгіёнах».

Раней паведамлялася, што на фоне «высокага попыту і пазапланавых прыпынкаў нафтаперапрацоўчых заводаў» у ліпені пасля працяглага перапынку, які пачаўся восенню 2024 года, аднавіліся продажы бензіну з Беларусі праз Пецярбургскую біржу.

За ліпень - верасень 2025 года на таргах рэалізавана 96,9 тыс. тон беларускіх нафтапрадуктаў - на 36% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га. У верасні продажы бензіну з беларускіх НПЗ выраслі на 168% месяц да месяца, а дызеля — на 83%.

Пры гэтым, як заяўляецца, пастаўкі паліва з Беларусі «носяць нясталы характар, і на гэты раз іх аднаўленне супала з пачаткам росту напружання на ўнутраным рынку паліва ў Расіі».

Праблемы з палівам узніклі ў РФ з-за рэгулярных нападаў украінскіх БПЛА на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

За 2023 год Беларусь паставіла ў Расію 45 тыс. тон бензіну і 270 тыс. тон дызпаліва.

pozirk.online/вх