Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Дональдам Тускам і падзякавала за падтрымку беларусаў

03.10.2025 08:12
«На палях сустрэчы Еўрапейскай палітычнай супольнасці прэм'ер-міністр Дональд Туск сустрэўся з лідэрам беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай»
C.   . , , 2  2025 .
C. Ціханоўская і Д. Туск, Капенгаген, 2 кастрычніка 2025 г. https://t.me/tsikhanouskaya

У чацвер, 2 кастрычніка, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск сустрэўся з лідаркай дэмакртатычных сіл Беларусі Святланай Ціханоўскай на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене, — паведамляе reform.news.

«На палях сустрэчы Еўрапейскай палітычнай супольнасці прэм'ер-міністр Дональд Туск сустрэўся з лідэрам беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай», — гаворыцца ў паведамленні Канцылярыі польскага прэм'ера.

Ціханоўская падзякавала прэм'ер-міністру за падтрымку дэмакратычнай Беларусі, паведамляе Офіс беларускага палітыка.

«Дзякую Польшчу за салідарнасць і пастаянную падтрымку беларускага народа ў нашай барацьбе за свабоду і дэмакратыю. Вельмі важна адчуваць побач надзейнага партнёра, які разумее нашы выклікі і дапамагае будаваць будучыню свабоднай Беларусі», — заявіла палітык.

эж

Святлана Ціханоўская: Прэзідэнт Наўроцкі працягне палітыку Дуды ў адносінах да беларусаў  

01.10.2025 19:12
Святлана Ціханоўская расказала пра сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы, дыялог ЗША з Лукашэнкам і ролю мужа ў палітыцы.