Беларуская Служба

У Мінску на таргі зноў выставілі чатырохпакаёвую кватэру, у якой прапісаная алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя

03.10.2025 14:32
У кватэры зарэгістраваны тры чалавекі, у тым ліку адзін непаўналетні.
Аляксандра ГерасіменяРадыё Свабода

Раней гэтую нерухомасць ужо выстаўлялі на аўкцыён, але не змаглі прадаць, піша Zerkalo.io

Аляксандра Герасіменя раней заяўляла, што яна была зарэгістраваная ў гэтай кватэры разам з сям’ёй, аднак ні сама кватэра, ні парковачнае месца ёй не належаць. Уласнік жытла – не сваяк Алякандры, аднак кватэру, тым не менш, арыштавалі.

Менскі гарадскі суд у 2022 годзе асудзіў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна да 12 гадоў пазбаўлення волі за заклікі да санкцыяў супраць Беларусі (ч. 3 арт. 361 КК РБ).

Акрамя таго, у Аляксандры Герасімені была канфіскавана маёмасць: больш за 48 тысяч долараў на рахунках, машына Land Rover, мабільныя тэлефоны, кватэра, машына-месца, халадзільнік, акустычная сістэма і гэтак далей.

вх