ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» (тэлеканал СТВ) выкупіла права на трансляцыю новага караоке-шоу ў «Музычнай медыякампаніі», якая належыць навестцы Лукашэнкі. Сума ўгоды склала больш за мільён еўра, піша buromedia.io.
Згодна з тэндарам, кампанія Ганны Лукашэнкі прадала тэлеканалу СТВ права на трансляцыю 34 выпускаў і анонсаў забаўляльнай тэлеперадачы за 3,7 мільёна беларускіх рублёў, або 1,07 мільёна еўра. Кошт вытворчасці аднаго выпуску – 108,8 тысячы рублёў, або 31,5 тысячы еўра.
Размова ідзе пра новую тэлепраграму – караоке-шоў «Шум Пятніцы», прэм’ерны паказ якога запланаваны на 10 кастрычніка на тэлеканале «РТР-Беларусь».
На ролю вядоўцы запрасілі сына расійскага z-выканаўцы Алега Газманава – Радзівона.
Спаборнічаць у вакальным майстэрстве за грашовы прыз у тэлекараоке будуць работнікі беларускіх дзяржпрадпрыемстваў.
вх