Беларуская Служба

Мельнікава супрацоўнічала са спецслужбамі Беларусі яшчэ да эміграцыі – экс-афіцэр польскай контрразведкі

06.10.2025 09:09
Па Польскім тэлебачанні паказалі рэпартаж аб знікненні Анжалікі Мельнікавай. 
-        (  ),      ()       ( )    . , 26  2025
Прэс-канферэнцыя кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святланы Ціханоўскай (на першым плане), намесніка кіраўніка кабінету Паўла Латушкі (злева) і спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай (другая справа) у Музеі Вольнай Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 года Яланта Смялоўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Зніклая спікер Каардынацыйнай рады (КР) Анжаліка Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі і была прыцягнутая да гэтага яшчэ да эміграцыі – такое меркаванне выказала маёр контрразведкі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы ў адстаўцы, супрацоўніца факультэта міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэта, доктар Ганна Грабоўска-Сівец у праграме «Спецыяльны рэпартаж» у эфіры польскага тэлеканала TVP Info 5 кастрычніка, піша «Позірк».

Выпуск пад назвай «Аперацыя Мельнікава» быў прысвечаны яе знікненню.
«Мельнікава прайшла падрыхтоўку, былі пастаўлены вельмі канкрэтныя задачы. І гэтыя задачы яна выконвала на тэрыторыі Польшчы», – сказала Грабоўска-Сівец.

Узаемаадносіны з былым мужам, які свабодна прыязджаў да прадстаўніцы дэмакратычных сіл у Польшчу з Беларусі і вяртаўся назад, «былі формай сувязі», мяркуе Грабоўска-Сівец. Былы муж палітычнай дзеячкі знаходзіўся пад наглядам беларускіх спецслужб, перакананая яна.

«[Гэта] падтрымка пастаяннага кантакту, прыкрытая вельмі надзейнай легендай», – дадала Грабоўска-Сівец, маючы на ўвазе сустрэчы былога мужа Мельнікавай з іх дзецьмі.

«Гэта ідэальна ўпісваецца ў modus operandi, г.зн. спосаб дзеяння разведкі, і выдатна легендуе гэты кантакт, – працягнула экспертка. – Вельмі спецыфічныя абставіны знікнення Мельнікавай таксама можна патлумачыць мовай спецслужб – калі б я была заказчыцай, таксама б ужыла такія інструменты – крызіс са здароўем, знікненне грошай» (маецца на ўвазе сродкі, прызначаныя для ініцыятывы «Кіберпартызаны» і, паводле наяўнай інфармацыі, знятыя экс-спікерам КР з банкаўскага рахунку).

«Тое, што свайго агента мы абвінавачваем у злачынстве і правакуем сітуацыю, у якой ён уцякае, знікае недзе бясследна з гэтымі грашыма – гэта ідэальная легенда, вельмі папулярная <…&gt; у спецслужбаў. Таму, на маю думку, тут усё выдатна складаецца», – падсумавала Грабоўска-Сівец.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка ў рэпартажы чарговы раз заявіў: ён не верыць, што Мельнікава была агентам спецслужбаў Мінска.

вс