Блогерка Караліна К. расказала, як атрымалася, што за ўсё лета яна зняла толькі адно відэа, паведамляе «Еўрарадыё».
11 чэрвеня Караліна праз Вільню вярталася ў Беларусь. Яна спяшалася на хрэсьбіны дачкі сваёй сяброўкі. Але на мяжы яе знялі з аўтобуса і адправілі ў ІЧУ ў Ашмянах. «Самае жахлівае – ты ўвогуле не разумееш, што адбываецца», – расказвае дзяўчына.
З пратакола затрымання яна даведалася, што ў віну ёй ставяць удзел у масавых пратэстах. Праз пару дзён Караліну перавезлі ў турму ў Гродне. А адтуль – у СІЗА №1 у Мінск.
Агулам блогерка прабыла пад вартай 3,5 месяца. «На 105-ы дзень мяне ў кайданках з чорнага ўваходу завялі ў зал суда на абвяшчэнне прысуду. А потым знялі кайданкі, і я выйшла адтуль праз парадны ўваход», – расказвае Караліна. Яе прысудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі».
Дзяўчына вырашыла не заставацца ў Беларусі. У Мінску яна прабыла тры дні і, пакуль прысуд не набыў моц, выехала ў Амстэрдам, дзе жыве апошнім часам.
вс