Беларуская Служба

Літва пачала вайсковыя манеўры на мяжы з Беларуссю

06.10.2025 16:43
Войскі адпрацоўваюць наступ і абарону з выкарыстаннем піратэхнікі і імітацыйных боепрыпасаў, а ў Шаўлях 10–11 кастрычніка ўводзіцца вучэбная каменданцкая гадзіна, сілавікі і вайсковая паліцыя могуць правяраць грамадзян.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneState Border Guard Service/Lithuania/X

У панядзелак, 6 кастрычніка, Узброеныя сілы Літвы  распачалі палявыя і каменданцкія вучэнні Geležinis Vilkas («Жалезны воўк») 2025-II. Яны працягнуцца да 18 кастрычніка, у іх прымае ўдзел каля трох тысяч вайскоўцаў з Літвы, Бельгіі, Чэхіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Харватыі і Германіі. Задзейнічана прыкладна 650 адзінак тэхнікі: танкі, баявыя машыны пяхоты, самаходная артылерыя і бронетранспарцёры.

Вучэнні праходзяць на палігонеа ў Пабрадзе і ў некалькіх раёнах — Свянцянскім, Янаўскім, Вількамірскім, Каўнаскім, Электрэнайскім, Віленскім і Малецкім. Войскі адпрацоўваюць наступ і абарону з выкарыстаннем піратэхнікі і імітацыйных боепрыпасаў.

У панядзелак, сераду, а таксама 17–18 кастрычніка па дарогах гэтых рэгіёнаў будуць рухацца калонны вайсковай тэхнікі.

Паралельна да 12 кастрычніка праходзяць вучэнні «Бастыён Перуна 2025». У Шаўлях 10–11 кастрычніка ўводзіцца вучэбная каменданцкая гадзіна, сілавікі і вайсковая паліцыя могуць правяраць грамадзян. У цэнтры горада будуць патрулі, тэхніка, будуць рэалізоўвацца контртэрарыстычныя захады.

Міністэрства абароны Літвы заяўляе, што абмежаванняў для жыхароў не прадугледжана.

pap/iar/эж