Беларуская Служба

Аліса Рыжычэнка заклікала Еўропу падтрымаць дарожную карту еўрапейскай інтэграцыі Беларусі

07.10.2025 16:02
«Дэмакратычная Беларусь — гэта не мара, а праект, у якім выйграе ўся Еўропа!».
 .
Аліса Рыжычэнка.Фота: Аб’яднаны Пераходны Кабінет
Прадстаўніца па эканоміцы і фінансам Аб’яднанага пераходнага Кабінета Аліса Рыжычэнка сёння прыняла ўдзел у трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у Нацыянальнай Асамблеі Францыі. Яна падкрэсліла, што «галоўная задача дэмакратычных сіл — прапанаваць беларусам не толькі палітычную, але і эканамічную альтэрнатыву»:
«Не ілюзію, а рэальны выбар — еўрапейскі шлях развіцця, які дасць краіне стабільнасць, прадказальнасць і магчымасць стаць надзейным партнёрам для ўсяго рэгіёну».
«Пакуль Расія прапануе Беларусі залежнасць, мы павінны прапанаваць выбар. Выбар свабоды, справядлівасці і еўрапейскіх магчымасцяў», — адзначыла прадстаўніца АПК.
Яна таксама заклікала еўрапейскіх партнёраў падтрымаць распрацоўку эканамічных рэформаў, адукацыю спецыялістаў і дарожную карту еўрапейскай інтэграцыі Беларусі. Толькі так, лічыць палітык, «Беларусь зможа аднавіць свой эканамічны суверэнітэт і палітычную незалежнасць».
«Дэмакратычная Беларусь — гэта не мара, а праект, у якім выйграе ўся Еўропа!» — падкрэслівае Рыжычэнка.
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі