Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні прыпынена пасля рашэння Літвы аб зніжэнні ўзроўню яе аховы. Пра змены ў працы паведаміў яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі, пааведамляе «Наша Ніва».
«Гэта звязана са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі. Мы не можам агучваць дэталі з меркаванняў бяспекі. У офісе застаецца толькі частка неабходнай аперацыйнай каманды, астатнія супрацоўнікі перайшлі на дыстанцыйны фармат працы.
Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з нашымі літоўскімі партнёрамі адносна дэталяў новай сістэмы бяспекі. Пасля таго, як будзе зразумела, як менавіта яна будзе рэалізавана, будуць прыняты рашэнні адносна фармату далейшай працы Офіса», — заявіў Кучынскі.
Дарадцы Святланы Ціханоўскай дадае, што праца Офісу не спыненая як такая — яго дзейнасць, гаворка ідзе толькі пра часовае прыпыненне працы фізічнага офісу ў Вільні.
эж