Беларуская Служба

Латвія ўводзіць забарону на нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі з Беларусі і Расіі

08.10.2025 12:10
З лістапада турыстычныя аўтобусы не будуць перасякаць мяжу з Расіяй і Беларуссю.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Турыстычныя аўтобусы не змогуць перасякаць мяжу Латвіі з Расіяй і Беларуссю з наступнага месяца. Такім чынам вырашыў урад у Рызе. Міністр транспарту Латвіі Аціс Швінка падкрэсліў, што рашэнне ўладаў у першую чаргу звязанае з бягучай геапалітычнай сітуацыяй.

Аднак апошнім часам назіраецца таксама павелічэнне колькасці арганізаваных, нерэгулярных аўтобусных рэйсаў у Расію і Беларусь. Паводле слоў уладаў, гэта стварае дадатковую рызыку для бяспекі краіны. Рыга спасылаецца на пагрозы, звязаныя з нелегальнай міграцыяй і разведвальнай дзейнасцю замежных спецслужбаў.

Перасячэнне мяжы будзе па-ранейшаму магчымае, але выключна ў рамках рэгулярных аўтобусных рэйсаў, дзе пасажыры рэгіструюцца загадзя і падвяргаюцца дадатковым праверкам.

Урад лічыць, што рэгулярныя рэйсы больш бяспечныя для падарожнікаў. Міністэрства замежных спраў Латвіі і іншыя дзяржаўныя ўстановы неаднаразова папярэджвалі аб рызыках, звязаных з паездкамі ў Расію і Беларусь.

Сярод іх выпадкі вярбоўкі замежнымі службамі, вымагальніцтва і неабгрунтаванага затрымання грамадзян Латвіі.

IAR/аз

Латвія ўводзіць платную электронную чаргу для аўтамабіляў на мяжы з Беларуссю

25.09.2025 16:45
Магчымасць папярэдняга запісу ў электронную чаргу будзе адкрытая з 1 кастрычніка.