Нідэрланды не выдалі візы беларускім футбалісткам з клуба «Мінск». Cпартоўкі меліся згуляць матч з клубам PSV з Эйндховена ў рамках кваліфікацыі Кубка Еўропы. Пра гэта паведамілі ў нідэрландскім клубе.
У выніку UEFA вырашыла перанесці сустрэчу ў Албанію. Таксама UEFA пастанавіла правесці адзін паядынак паміж клубамі замест двух. Гэта значыць, сустрэча паміж PSV і «Мінскам», запланаваная на 8 кастрычніка, не адбудзецца.
Пераможца пары будзе вызначаны адразу на матчы 16 кастрычніка ў Албаніі. Фармальна PSV будзе мець статус гаспадара сустрэчы. Час пачатку гульні абвесцяць пазней.
Раней меркавалася, што абодва матчы паміж «Мінскам» і PSV адбудуцца ў Эйндховэне 8 і 15 кастрычніка.
euroradio.fm/эж