Пры тым, што людзі цяпер сапраўды сталі самым каштоўным рэсурсам, стаўленне да яго з боку ўладаў, мякка кажучы, супярэчлівае. Сістэма часцей за ўсё дзейнічае ў сваім рэпрэсіўным духу, але пры гэтым чакае станоўчага выніку, піша Позірк.
Беларускія ўлады метадычна распаўсюджваюць рэпрэсіўную актыўнасць на грамадзян за мяжой. Экстрэмісцкім фарміраваннем аб'яўлены даследчы цэнтр BEROC, аналагічны лёс пагражае Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту, які працуе ў Вільнюсе.
Пераслед беларусаў за мяжой стаў ужо руцінай. Сілавы блок капіюе савецкія ўзоры: ад ранніх формаў барацьбы з «контррэвалюцыйнымі дзеячамі» да больш выдасканаленых метадаў позняга СССР. Рэжым Лукашэнкі імкнецца прэсінгаваць дыяспару.
У вельмі складанай сітуацыі апынуліся і тыя, хто застаўся. Ім становіцца ўсё складаней манеўраваць паміж прутамі новай жалезнай заслоны. Праект бюджэту на будучы год гэта пацвярджае: павялічыцца ціск на насельніцтва праз павышэнне ПДВ і адбудуцца сур'ёзныя змены ў рабоце малога і сярэдняга бізнесу, які забяспечвае занятасць вялікай колькасці людзей. Улады працягваюць рэпрэсій, ціск на грамадства і бізнэс насуперак логіцы эканомікі.
Асабліва кантрасна на гэтым фоне выглядаюць заявы кіраўнікоў міністэрстваў і іншых топ-чыноўнікаў аб тым, што Беларусь мае вострую патрэбу ў людзях і іх кампетэнцыях. Яны адкрыта гавораць аб неабходнасці вяртаць тых, хто з'ехаў, і прапаноўваць ім работу на карысць краіны. Пры гэтым сілавы блок дзейнічае з дакладнасцю да наадварот.
Рэпрэсіўная актыўнасць не змяншаецца. Гэта выклікае падазрэнне, што рэпрэсіўная машына коціцца ўжо сама па сабе, і спыніць яе не можа нават той, хто запусціў. Яна дзейнічае па інерцыі, і любыя эканамічныя ці палітычныя аргументы не чуе - таму што пачуць не здольная.
Дэмаграфія разам з недахопам кадраў будуць наймацнейшым галаўным болем для эканомікі ў бліжэйшыя гады. Але пакуль сваімі дзеяннямі рэжым толькі пагаршае гэтую праблему.
Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл