Беларуская Служба

Родныя Марыі Калеснікавай атрымалі ад яе змястоўны ліст — упершыню за 2,5 года

09.10.2025 12:44
У лісце Марыя ўспамінае дзяцінства і сямейныя падарожжы.
 ,     .
Марыя Калеснікава, калі была яшчэ на свабодзе.фота: Тэлеграм-канал В. Бабарыкі

Родныя Марыі Калеснікавай атрымалі ад яе першы за 2,5 года ліст. Пра гэта паведамляецца на старонцы ў Instagram палітзняволенай. У лісце Марыя ўспамінае дзяцінства і сямейныя падарожжы.

«Я асабліва часта думаю пра тое, як нам з Танечкай пашанцавала быць вашымі і мамінымі дочкамі (Марыя звяртаецца да бацькі. — заўв. рэд.). З самага нараджэння вы атачылі нас такой любоўю, пра якую толькі марыць можна! Вы дарылі нам з Танечкай адно аднаго і навучылі нас любіць і сябраваць. Кожную раніцу гляджу ў ранішняе, а ўвечары ў зорнае неба, успамінаю вас і ўсіх моцна-моцна ў думках абдымаю! І заўсёды адчуваю вашую любоў і клопат, якія мяне абараняюць і ўсяляюць упэўненасць, што мы вытрымаем усё. Час нашай сустрэчы няўмольна набліжаецца — і гэта будзе самы шчаслівы дзень», — напісала ў лісце Марыя Калеснікава.

«Зеркало» нагадае, што кароткі ліст ад Калеснікавай прыйшоў родным паўгода таму. Там было літаральна некалькі радкоў, дзе Маша перадавала ўсім прывітанне, казала, што ў яе ўсё добра, расказвала сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч.

У астатнім жа родныя атрымлівалі толькі чуткі ад тых, хто выходзіць з калоніі.

7 верасня 2025 года споўнілася пяць гадоў з моманту затрымання Марыі Калеснікавай. За апошнія гады інфармацыі пра яе крытычна мала.

Паводле «Зеркало»/нг