Беларуская Служба

«Праз тры-чатыры гады хутчэй за ўсё будзе глыбокім інвалідам». Атрыманы доступ да медычнай карты Лукашэнкі

13.10.2025 15:07
Канешне, сучасная перадавая медыцына здольная трымаць пад кантролем яго захворванні і наступны дзясятак гадоў.
Аляксандр ЛукашэнкаDrop of Light/shutterstock

Telegram-канал «Беларуская выведка» піша, што атрымаў дадатковыя звесткі аб стане здароўя А. Лукашэнкі. Да паркінсанізму, дыябету 2 тыпу і праблеме з каленамі дадаліся сур'ёзныя праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай. На аснове МРТ дадзеных і праведзеным даследаванні сасудаў у Лукашэнкі назіраецца выяўлены сістэмны атэрасклероз, выкліканы метабалічным сіндромам.

Пацыенту прэвентыўна пастаўлена некалькі стэнтаў у буйныя сасуды. Карціна сведчыць аб шырокім і сістэмным характары хваробы. Лукашэнка імкнецца прытрымлівацца курсу тэрапіі, прымае медыкаменты. Крыніцы паведамляюць, што ён не можа трымаць свае харчовыя паводзіны пад кантролем нават пад пільным наглядам персаналу. Сучасныя прэпараты дазволяць яму функцыянаваць, але фізічна цяжкія для яго ўзросту актыўнасці (хакей) проціпаказаны. Сэрца больш не здольна ў належнай меры прапампоўваць кроў да органаў у патрэбным аб'ёме пры нагрузцы. У яго назіраецца дыхавіца.

Праз тры-чатыры гады дыктатар хутчэй за ўсё будзе глыбокім інвалідам – мяркуе канал. Канешне, сучасная перадавая медыцына здольная трымаць пад кантролем яго захворванні і наступны дзясятак гадоў. Але ўсё роўна, пры наяўнасці такога букета, час чалавека ляціць значна хутчэй. Яго атачэнне гэта разумее. Хтосьці з іх фатальна назірае за працэсам (Качанава, Сяргеенка), а хтосьці рыхтуецца да "плана Б".

Існуе два планы на выпадак смерці Лукашэнкі. Адзін афіцыйны, другі - не галосны, але ўзгоднены ўсімі актарамі пад кіраўніцтвам Крамля. Медычныя дадзеныя і аналіз кажуць аб тым, што развязка можа наступіць у 2026-27 гадах.

нг