У маі 2025 года ў сувязі з гэтым была распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 артыкула 1141 КК Украіны (перашкода законнай дзейнасці Узброеных сіл у асаблівы перыяд), фігурантам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў, паведамляе «Радыё Свабода».
Пасярэднікам выступаў мясцовы таксіст, з якім вайскоўцы ездзілі з навучальнага цэнтра ў найбліжэйшыя крамы. Падчас такіх паездак кіроўца прапаноўваў мабілізаваным дапамогу ў вывазе іх да мяжы з Беларуссю ў аб’езд блокпастоў. За паслугі ён прасіў 10 тыс. грыўняў (каля 240 долараў).
СБУ вядзе расследаванне катаванняў украінскіх ваеннапалонных і мірных жыхароў на тэрыторыі Беларусі
Пры гэтым мужчына вывозіў вайскоўцаў з цэнтра, а затым перадаваў іншаму вайскоўцу, які на аўтамабілі аднаго з мясцовых дабрачынных фондаў абяцаў перавезці «уцекачоў» у сяло Неданчычы ў Чарнігаўскай вобласці, дзе яны маглі перасекчы мяжу Беларусі на надзіманым матрацы праз раку Днепр.
Ва ўкраінскім Адзіным дзяржаўным рэестры судовых рашэнняў ёсць некалькі паведамленняў аб затрыманні мужчын прызыўнога ўзросту ў Неданчычах. Затрыманыя распавядалі, што збіраліся перасекчы мяжу ў напрамку Беларусі па Дняпры на матрацы.
Адзначаецца, што ва Украіне ў вышуку знаходзіцца каля 1,5 млн мужчын прызыўнога ўзросту, якія не абнавілі свае асабістыя даныя ў тэрытарыяльных цэнтрах камплектавання.
Са студзеня 2022 па верасень 2025 года зарэгістравана 235 646 крымінальных спраў за самавольнае пакіданне вайсковай часткі, 53 954 – за дэзерцірства.
15 кастрычніка паведамлялася аб затрыманні паводле крымінальнага абвінавачвання 38-гадовага жыхара Валынскай вобласці (Украіна), які «разам з саўдзельнікам распрацавалі схему перапраўкі ваеннаабавязаных праз дзяржаўную мяжу Украіны па-за пунктамі памежнага пропуску ў Рэспубліку Беларусь».
вх