Сярод выдадзеных дазволаў на перасячэнне польскае мяжы пераважалі нацыянальныя візы паводле праграмы Poland Business Harbour, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.
На 1 кастрычніка дзейны дазвол на знаходжанне ў Польшчы мелі 145.717 беларусаў. Большасць з іх – 90 468 – маюць часовае права пражывання, 41 952 – сталае (звычайна выдаецца на падставе польскага паходжання).
Беларусы з'яўляюцца галоўнымі атрымальнікамі дазволаў на сталае пражыванне, пераважна дзякуючы польскаму паходжанню.
За 5 гадоў беларусам выдадзена больш за 250 тыс. польскіх віз.
вх