Беларуская Служба

Літоўскія ўлады часова вярнулі Ціханоўскай ахову

18.10.2025 10:14
7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй жыве ў літоўскай сталіцы.
   -   . , 22  2025
Святлана Ціханоўская на прэс-канферэнцыі з вызваленымі палітвязнямі. Вільня, 22 чэрвеня 2025 годакрыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай

Літоўскія ўлады часова вярнулі Святлане Ціханоўскай ахову, паведамляе партал LRT са спасылкай на дарадцу дэмакратычнага лідара па дыпламатычных пытаннях Дзяніса Кучынскага. Пра гэта піша «Позірк».

«Учора нам была вернутая часовая ахова ад службы аховы кіраўніцтва [краіны], пакуль будзе створаная новая сістэма бяспекі. Таксама мы аднавілі працу нашага офіса. Спадзяёмся, што знойдзем далейшыя супольныя рашэнні для працягнення працы ў Літве», – сказаў у пятніцу Кучынскі.

Паводле яго слоў, незалежна ад абставін і рашэнняў Літвы беларусы заўсёды будуць удзячныя ёй за падтрымку іх барацьбы і за прыём у сябе. «Наша задача – вярнуць свабоду Беларусі, вярнуцца дадому і быць надзейным суседам для Літвы», – заявіў дарадца.

Кучынскі падкрэсліў важнасць таго, каб Літва заставалася лідарам, які падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці і займае цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй жыве ў літоўскай сталіцы. Афіцыйная прычына – рэвізія ступені пагроз.

Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкавалі гэтае рашэнне. Экс-прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманітэ назвала яго не тэхнічным, а палітычным.

вс